Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзянін Германіі парушыў беларуска-польскую граніцу на веласіпедзе

17.05.2018
Грамадзянін Германіі парушыў беларуска-польскую граніцу на веласіпедзе
*** Фота носіць ілюстрацыйны характар

15 мая ў Камянецкім раёне ў 5 метрах ад беларуска-польскай граніцы брэсцкія пагранічнікі затрымалі невядомага мужчыну. Ім аказаўся, са слоў, 43-гадовы грамадзянін Германіі, які перасёк граніцу на веласіпедзе. Пры сабе з дакументаў у замежніка была толькі карта медыцынскага страхавання.

Падчас апытання мужчына растлумачыў, што на двухколавым транспартным сродку накіраваўся ў Грузію павандраваць. Маршрут сабе з Германіі ён праклаў праз Польшчу і Беларусь.

Замежнік затрыманы да высвятлення асобы. У дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах 23.29 (незаконнае перасячэнне граніцы) і ч.1 арт. 23.55 (парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. Вядуцца далейшыя праверачныя мерапрыемствы.

  196








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА