Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзянін Украіны «падоўжыў» сабе забарону ўезду ў Беларусь

17.05.2018
Грамадзянін Украіны «падоўжыў» сабе забарону ўезду ў Беларусь
Раніцай 16 мая ў 100 м ад беларуска-ўкраінскай граніцы мазырскія пагранічнікі затрымалі мужчыну без дакументаў, які назваўся грамадзянінам Украіны. Жыхар Ровенскай вобласці растлумачыў, што пас жывёлу і перайшоў граніцу.

У ходзе разбіральніцтва высветлілася, што 20-гадовы малады чалавек у 2015 годзе быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне дзяржаўнай граніцы. Тады яму быў выпісаны штраф. Аднак ён так і не знайшоў магчымасці яго выплаціць, таму яму быў забаронены ўезд у Беларусь. Пра гэта жыхару прыгранічнага рэгіёну растлумачылі ў 2016 годзе пры спробе наведвання краіны.

Парушальнік дзяржаўнай граніцы і правілаў знаходжання на беларускай тэрыторыі ў гэты раз прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання з дэпартацыяй і забаронай уезду ў краіну ўжо да 2023. У пункце пропуску «Глушкевічы» грамадзянін быў перададзены ўкраінскаму боку.

  104






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА