Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Жыхар Мінска, хаваючыся ад правасуддзя, спрабаваў парушыць беларуска-латвійскую граніцу

15.05.2018
Жыхар Мінска, хаваючыся ад правасуддзя, спрабаваў парушыць беларуска-латвійскую граніцу
* Фота носіць ілюстрацыйны характар

13 мая ў раёне населенага пункта Дубіна Браслаўскага раёна ў непасрэднай блізкасці ад граніцы полацкія пагранічнікі затрымалі двух грамадзян Беларусі. Адзін з іх, 30-гадовы жыхар Мінска, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Падчас разбіральніцтвабыло ўстаноўлена, што мужчына знаходзіцца пад следствам за грабёж. Адбываць пакаранне за сваё злачынства ён не хацеў, таму вырашыў схавацца ў краінах Еўрасаюза. Для гэтых мэтаў знайшоў памагатага з ліку жыхароў прыгранічча, які і завёў яго да беларуска-латвійскай граніцы.

Жыхара сталіцы за замах на незаконнае перасячэнне граніцы накладзена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры 10 б.в., ён перададзены міліцыі. У дачыненні да 78-гадовага жыхара Браслаўскага раёна вырашаецца пытанне аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці за дапамогу ў незаконным перасячэнні дзяржграніцы. Яму пагражае штраф да 100 б.в.

  113






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА