Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзяне Малдовы спрабавалі трапіць дадому пад цюкамі з адзеннем

14.05.2018
Грамадзяне Малдовы спрабавалі трапіць дадому пад цюкамі з адзеннем
11 мая ў пункце пропуску «Новая Рудня» мазырскія пагранічнікі ў грузапасажырскім аўтамабілі Mercedes выявілі двух парушальнікаў граніцы. Імі апынуліся грамадзяне Малдовы. Мужчыны 1963 і 1986 гг.н. хаваліся пад цюкамі з адзеннем. Дакументаў, якія даюць права на перасячэнне граніцы, у іх не было, гэтая акалічнасць і падштурхнула іх на парушэнне пагранічнага заканадаўства. Вярталіся яны з Санкт-Пецярбурга, дзе працавалі на будаўнічых аб'ектах, дадому - у Малдову.

Кіроўца, 34-гадовы грамадзянін Малдовы, ведаў пра сваіх нелегальных пасажыраў, але хацеў на іх зарабіць. У выніку, у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 артыкула 371-1 КК Рэспублікі Беларусь (арганізацыя незаконнай міграцыі). Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Двое яго суайчыннікаў затрыманыя да высвятлення асобы. У дачыненні да іх распачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах 23.29 (незаконнае перасячэнне граніцы) і 23.55 (парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь.

  102






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА