Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Спартыўнае свята пагранічнікаў прайшло ў Мінску

11.05.2018
Спартыўнае свята пагранічнікаў прайшло ў Мінску
11 мая на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы прайшлі спаборніцтвы сярод пагранічнікаў. У свяце спорту, арганізаваным у гонар 100-гадовага юбілею пагранведамства, прынялі ўдзел каманды супрацоўнікаў тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы.

На адкрыцці мерапрыемства намеснік старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Ігар Печань адзначыў, што пагранічнікі надаюць асаблівую ўвагу фізічнай падрыхтоўцы, бо яны павінны быць развіты рознабакова. Надзейна ахоўваць граніцы краіны зможа толькі чалавек моцны і маральна і фізічна.

На свята былі запрошаны першы намеснік Старшыні цэнтральнага савета БФСТ “Дынама” палкоўнік унутранай службы Вадзім Пуцькоў, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, алімпійская чэмпіёнка, галоўны трэнер спартыўнай каманды органаў пагранічнай службы маёр Юлія Несцярэнка, шасціразовы чэмпіён свету, трэнер спартыўнай каманды органаў пагранічнай службы маёр Дзмітрый Базылёў і іншыя спартсмены-пагранічнікі, пераможцы, прызёры і ўдзельнікі чэмпіянатаў свету, Еўропы і Алімпійскіх гульняў.

Перад пачаткам спаборніцтваў алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка павіншавала ўсіх з надыходзячым 100-годдзем пагранічнай службы і пажадала ўдзельнікам спаборніцтваў бадзёрасці, поспехаў і спартыўнай рызыкі. Спартсменка адзначыла, што ганарыцца сваёй прыналежнасцю да органаў пагранічнай службы Беларусі.

Спаборніцтвы складаліся з некалькіх частак: эстафета «Паласа пагранічніка», мнагабор’е, перацягванне каната, стральба з пнеўматычнай зброі, сямейная эстафета «Тата, мама, я - спартыўная сям'я!», а таксама спаборніцтвы сярод інструктараў службовых сабак - выпускнікоў пагранічнага кіналагічнага цэнтра.

У выніку ў эстафеце «Тата, мама, я - спартыўная сям'я!» перамаглі прадстаўнікі вайсковай часці 2007. Хутчэй за ўсіх «Паласу пагранічніка» пераадолелі пагранічнікі з Гродна, яны ж сталі наймацнейшымі сярод мнагаборцаў. Каманда са Смаргонскай пагранічнай групы атрымала заслужаную перамогу ў перацягванні каната. Агульнакаманднае 1 месца па выніках спартыўнага свята занялі прадстаўнікі Гродзенскай пагранічнай групы.

Спартыўнае свята падарыла ўдзельнікам і балельшчыкам мноства яркіх уражанняў і выдатны настрой.

  227








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА