Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У пагранічнай паласе затрыманыя браканьеры: адзін паспрабаваў схавацца

11.05.2018
У пагранічнай паласе затрыманыя браканьеры: адзін паспрабаваў схавацца
9 мая ў ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі аператыўнага падраздзялення органаў пагранічнай службы сумесна з лідскімі пагранічнікамі ў Воранаўскім раёне за незаконную здабычу рыбы затрымалі 48-гадовага жыхара н.п. Любарты. Побач з ім знаходзіўся яшчэ адзін мужчына, 32-гадовы жыхар н.п. Воранава. Ён паспрабаваў схавацца з месца здарэння, але беспаспяхова.

У выніку затрымання былі выяўленыя і канфіскаваныя больш за 50 штук рыбы розных відаў, сеткі даўжынёй не менш за 250 метраў, легкавы аўтамабіль Ford і надзіманая лодка з вёсламі. Паводле папярэдняй ацэнкі агульны памер матэрыяльнага ўрону дзяржаве склаў больш за 18 тысяч рублёў.



  90








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА