Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзянін Беларусі спрабаваў парушыць беларуска-ўкраінскую граніцу

10.05.2018
Грамадзянін Беларусі спрабаваў парушыць беларуска-ўкраінскую граніцу
8 мая пінскія пагранічнікі ў раёне населенага пункта Клецішча ў непасрэднай блізкасці ад беларуска-ўкраінскай граніцы затрымалі грамадзяніна Беларусі.

Ім аказаўся 47-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці. У афіцыйным парадку ўехаць ва Украіну ён не можа, бо раней парушыў украінскае заканадаўства. З прычыны чаго яму забаронена наведваць краіну на працягу пяці гадоў. На сумежнай тэрыторыі ў яго пражываюць сваякі. Менавіта гэтая акалічнасць падштурхнула яго парушыць ўжо беларускае заканадаўства.

У дачыненні да жыхара Пружан распачаты адміністрацыйны працэс па арт.23.29 і арт.23.30 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы і парушэнне пагранічнага рэжыму). Санкцыі кожнага з артыкулаў прадугледжваюць штраф да 50 базавых велічынь.

  35






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА