Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Брэсцкія пагранічнікі затрымалі правапарушальніка - арганізатара канала перамяшчэння таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў праз граніцу з выкарыстаннем квадракоптэра

10.05.2018
Брэсцкія пагранічнікі затрымалі правапарушальніка - арганізатара канала перамяшчэння таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў праз граніцу з выкарыстаннем квадракоптэра
*Фота носіць ілюстрацыйны характар

Супрацоўнікі органаў пагранічнай службы спынілі дзейнасць канала незаконнага перамяшчэння таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў праз граніцу з выкарыстаннем беспілотнага лятальнага апарата. Гэта не першае падобнае затрыманне на ўчастку Брэсцкай пагрангрупы.

30 красавіка ў ходзе рэалізацыі аператыўных матэрыялаў брэсцкія пагранічнікі высветлілі асобу арганізатара супрацьпраўнай дзейнасці. У сярэдзіне красавіка паблізу н.п. Страдзічы мужчына выкарыстаў «беспілотнік» для перамяшчэння тытунёвых вырабаў праз беларуска-польскую граніцу.

Правапарушальнікам апынуўся 41-гадовы грамадзянін Беларусі. У ходзе праведзенага ў наступстве па месцы яго жыхарства агляду, пагранічнікі знайшлі і канфіскавалі складовыя часткі беспілотнага лятальнага апарата тыпу «квадракоптэр», пульт кіравання і ноўтбук з праграмным забеспячэннем да яго. У выніку далейшых мерапрыемстваў былі знойдзены тытунёвыя вырабы, спецыяльна падрыхтаваныя для незаконнага перамяшчэння праз дзяржграніцу.

10 мая мужчына прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 1 артыкула 23.30 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне пагранічнага рэжыму). З мэтай прыцягнення правапарушальніка да адказнасці па ч.1 арт.14.1 КоАП Рэспублікі Беларусь (перамяшчэнне тавараў праз мытную граніцу Мытнага саюза па-за вызначаных заканадаўствам месцаў або ў неўстаноўлены час) падрыхтаваны матэрыялы для перадачы ў Брэсцкую мытню.

  92








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА