Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Трое грамадзян Украіны затрыманыя за прад'яўленне падробных страховак на беларуска-ўкраінскай граніцы

07.05.2018
Трое грамадзян Украіны затрыманыя за прад'яўленне падробных страховак на беларуска-ўкраінскай граніцы
За мінулыя выхадныя ў пункце пропуску «Махро» трое замежнікаў спрабавалі выехаць з Беларусі з падробленымі дагаворамі страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў аўтатранспартных сродкаў «Зялёная карта».

Нягледзячы на тое, што ўсе беларускія пункты пропуску аснашчаны тэхнічнымі сродкамі, якія дазваляюць выявіць любую падробку, парушальнікі не пакідаюць спробаў парушыць беларускае заканадаўства.

Першым з трох затрыманых аказаўся 29-гадовы жыхар Закарпацкай вобласці. Раніцай 4 мая мужчына падаў свае дакумэнты на пагранічны кантроль. У ходзе праверкі ў кантралёра ўзніклі падазрэнні наконт сапраўднасці страхоўкі на аўтамабіль. У выніку правядзення спецыяльнай праверкі ўстаноўлена, што «Зялёная карта» падроблена.

2 аналагічныя выпадкі адбыліся 6 мая. Усе спробы замежнікаў выехаць з Беларусі без сапраўднай страхоўкі завяршыліся іх затрыманнем.

Грамадзяне Украіны прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 4 артыкула 18.20 КаАП Рэспублікі Беларусь (удзел у дарожным руху транспартнага сродку, зарэгістраванага за межамі Беларусі без дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў). Адначасова па дадзеных фактах распачатая праверка ў парадку артыкулаў 173-174 КПК Рэспублікі Беларусь. За выкарыстанне падробленых дакументаў пры перасячэнні граніцы Крымінальным кодэксам прадугледжана адказнасць да 2-х гадоў абмежавання волі.

  24






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА