Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У пункце пропуску «Хаціслаў» пагранічнікі затрымалі грамадзяніна Украіны, які парушыў забарону ўезду ў Беларусь

07.05.2018
У пункце пропуску «Хаціслаў» пагранічнікі затрымалі грамадзяніна Украіны, які парушыў забарону ўезду ў Беларусь
Ноччу 3 мая ў цягніку паведамленнем «Хаціслаў-Ковель» пагранічны нарад выявіў невядомага. Ім аказаўся 37-гадовы жыхар Чарнавіцкай вобласці - парушальнік правілаў знаходжання ў Беларусі.

У ходзе разбіральніцтва высветлілася, што замежнік быў дэпартаваны ў 2014 годзе тэрмінам на 5 гадоў за знаходжанне ў нашай краіне без пашпарта. Але нягледзячы на забарону мужчына зноў прыехаў у Беларусь.

У дачыненні да грамадзяніна Украіны ўзбуджаная крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага артыкулам 371-2 Крымінальнага кодэкса (знаходжанне ў Рэспубліцы Беларусь да заканчэння тэрміну забароны ўезду ў краіну). Яму пагражае да 3-х гадоў пазбаўлення волі.


  41






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА