Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У Інстытуце пагранічнай службы прайшла навукова-практычная канферэнцыя

03.05.2018
У Інстытуце пагранічнай службы прайшла навукова-практычная канферэнцыя
3 мая напярэдадні 100-гадовага юбілею пагранічнай службы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Органы пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь: гісторыя і сучаснасць».

Тэматыка выступленняў удзельнікаў мерапрыемства тычылася гісторыі пагранічнай службы Беларусі, асаблівасцяў яе станаўлення ў суверэннай Беларусі, сацыялагічных даследаванняў у пагранічнай сферы, унікальнай геральдыкі пагранічнага ведамства і іншых актуальных пытанняў.

Выступаючы перад запрошанымі, намеснік Старшыні Дзяржпагранкамітэта Беларусі генерал-маёр Уладзімір Маісеенка адзначыў, што канферэнцыя - адно з важных мерапрыемстваў напярэдадні святкавання 100-годдзя, бо гісторыя пагранічнай службы з'яўляецца наймагутным фактарам выхавання сучасных пагранічнікаў. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Жаўняк у сваім выступленні выказаў упэўненасць у тым, што вынікі навуковага сходу нададуць новы імпульс развіццю органаў пагранічнай службы.

Работа канферэнцыі была падзелена на 9 тэматычных секцый, дзе ўдзельнікі мерапрыемства падрабязна разглядалі розныя актуальныя пытанні: станаўленне і эвалюцыю пагранічнай службы краіны, забеспячэнне пагранічнай бяспекі на сучасным этапе і інш.

У сімпозіуме таксама прынялі ўдзел начальнік Інстытута пагранічнай службы палкоўнік Сяргей Жылінскі, генерал-лейтэнант у адстаўцы Генадзь Нявыглас, правадзейны член Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі доктар ваенных навук, генерал-лейтэнант у адстаўцы Аляксандр Паўлоўскі, дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі доктар сацыялагічных навук, прафесар Ігар Катляроў, член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь доктар гістарычных навук, палкоўнік запасу Аляксандр Самовіч, члены ветэранскіх арганізацый, супрацоўнікі іншых навуковых і адукацыйных устаноў.

  349








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА