Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Беларускія пагранічнікі выявілі і спынілі канал пастаўкі ў краіну «шэрых» партый спартыўнага харчавання

04.05.2018
Беларускія пагранічнікі выявілі і спынілі канал пастаўкі ў краіну «шэрых» партый спартыўнага харчавання
У канцы красавіка ў выніку правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі органа пагранічнай службы спецыяльнага прызначэння спынілі дзейнасць канала па незаконным увозе з краін Еўрасаюза і Расійскай Федэрацыі і далейшаму ўцягванню ў гандлёвы абарот Беларусі буйных партый спартыўнага харчавання. Уся «шэрая» схема ад дастаўкі тавару ў краіну да яго пападання ў гандлёвыя кропкі была даволі стандартнай. Дробнымі партыямі БАДы, анаболікі, стэроіды ўвозіліся праз граніцу ў Беларусь, тавар акумуліраваўся у Брэсце. Далей маршрутнымі таксі яго дастаўлялі ў сталічныя гандлёвыя кропкі і інтэрнэт-магазіны для наступнай рэалізацыі па такіх цэнах, якія мяркуюць наяўнасць усіх дакументаў, якія пацвярджаюць бяспеку і якасць.

27 красавіка ў раёне н.п. Шчамысліца Мінскага раёна аператыўная група супрацоўнікаў ОПС ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі АБЭП Мінскага РУУС і ІМПЗ па Мінскаму раёну затрымала двух грамадзян Беларусі ў той момант, калі тыя перагружалі тавар з аўтамабіляў. У каробках выяўленыя больш за 130 найменняў спартыўнага харчавання - біялагічных дабавак, вітамінаў.

Пазней пры правядзенні аглядаў гаража, двух павільёнах у мінскіх гандлёвых цэнтрах, якія выкарыстоўваюцца 33-гадовым жыхаром Мінска, выяўленыя і канфіскаваныя яшчэ некалькі партый біялагічна актыўных дабавак, кошт якіх склаў больш за 100 тысяч рублёў. На гэты тавар індывідуальны прадпрымальнік не змог прад'явіць дакументы, якія пацвярджаюць легальнасць набыцця і ўвозу.

Таксама быў затрыманы яшчэ адзін жыхар сталіцы, у аўтамабілі якога знойдзена больш за 32 найменняў анаболікаў і стэроідаў на суму 46 тысяч рублёў, грашовыя сродкі ў беларускіх рублях (125) і доларах ЗША (4600). Яму затрыманы жыхар Брэста перадаваў прэпараты.

Звыш 300 найменняў затрыманага спартыўнага харчавання ацанілі ў 175 тысяч рублёў. Канфіскаваны тавар, а таксама грашовыя сродкі перададзеныя ў ІМПЗ па Мінскаму раёну.

Пачаты адміністрацыйны працэс па ч.1.1 арт. 12.7 (Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) і арт. 12.17 (Парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву) КаАП Рэспублікі Беларусь. Затрыманым грамадзянам пагражае выплата буйных штрафаў і канфіскацыя тавару.

  282








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА