Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Двое расіянаў мелі намер парушыць беларуска-літоўскую граніцу

03.05.2018
Двое расіянаў мелі намер парушыць беларуска-літоўскую граніцу
30 красавіка ў розны час гродзенскія пагранічнікі спынілі дзве спробы парушэння дзяржаўнай граніцы з Беларусі ў Літву грамадзянамі Расіі. У першым выпадку сабака вывеў пагранічнікаў на парушальніка ў Гродзенскім раёне. Ён знаходзіўся ў 300-х м ад дзяржаўнага граніцы. З дакументаў мужчына змог прад'явіць толькі пасведчанне на вяртанне ў Расійскую Федэрацыю, выдадзенае Генеральным консульствам краіны ў Мюнхене.

У другім выпадку ўраджэнец Чачні ў ходзе рэалізацыі аператыўнай інфармацыі быў затрыманы таксама ў Гродзенскім раёне. Пры сабе ў мужчыны былі пашпарт і пасведчанне кіроўцы, у рукзаку ён падрыхтаваў усё неабходнае для незаконнага маршруту: зменную бялізну, планшэт, мабільны тэлефон, банкаўскія карты, прадукты харчавання.

Абодва затрыманыя мелі намер парушыць граніцу з мэтай пошуку лепшых умоў жыцця ў краінах ЕС.

Аб дадзеных фактах праінфармаваныя літоўскія калегі.

У дачыненні да мужчын распачаты адміністрацыйныя працэсы за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы, парушэнне пагранічнага рэжыму, правілаў знаходжання на беларускай тэрыторыі. Яны ўтрымліваюцца ў ІЧУ Гродзенскай пагранічнай групы для далейшага разбіральніцтва. Замежнікам пагражае штраф у памеры да 100 базавых велічынь і дэпартацыя з забаронай уезду ў краіну тэрмінам да 5 гадоў.

  329








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА