Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Спроба замежніка незаконна перасекчы беларуска-польскую граніцу скончылася яго затрыманнем

28.04.2018
Спроба замежніка незаконна перасекчы беларуска-польскую граніцу скончылася яго затрыманнем
У пункце пропуску «Буг» затрыманы парушальнік граніцы, які спрабаваў незаконным спосабам трапіць у Польшчу. Правапарушальніка чакае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь да 2023 года.

25 красавіка брэсцкія пагранічнікі ў ходзе афармлення грузавога цягніка, які рухаўся за граніцу, выявілі невядомага. Мужчына паспрабаваў схавацца ад пагранічнага нарада ў паўвагоне, загружаным металічнымі канструкцыямі.

Парушальнікам апынуўся жыхар Уладзівастока. Пры сабе ў замежніка быў стандартны набор нелегала: прадукты і зменныя рэчы. Сваю мэту ён таксама не хаваў - пошук лепшых умоў жыцця ў Еўрасаюзе.

Затрыманы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 23.29 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконнае перасячэнне граніцы). На дадзены момант мужчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Брэсцкай пагранічнай групы.

  43






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА