Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Турыстычны сезон 2018 адкрыты ў пункце пропуску «Лясная» (Рудаўка)

28.04.2018
Турыстычны сезон 2018 адкрыты ў пункце пропуску «Лясная» (Рудаўка)
З 28 красавіка на беларуска-польскай граніцы пачаў работу пункт пропуску «Лясная». Падарожнічаць пешшу, на роварах ці нават водным транспартам турысты змогуць штодня з 8:00 да 20:00 да 1 кастрычніка ўключна.

У гэтым годзе чакаецца істотны рост колькасці падарожнікаў з-за граніцы ў параўнанні з 2017. Такія прагнозы звязаны з тым, што час бязвізавага знаходжання ў турыстычных зонах Беларусі павялічаны да 10 сутак.

У першы ж дзень работы у 2018 годзе пункта пропуску «Лясная» пагранічнікі сустрэнуць 15-цітысячнага «бязвізавага» турыста парка «Аўгустоўскі канал».

  44






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА