Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

«Шукальнік скарбаў» затрыманы мазырскімі пагранічнікамі

28.04.2018
«Шукальнік скарбаў» затрыманы мазырскімі пагранічнікамі
27 красавіка ў населеным пункце Вербавічы Гомельскай вобласці за парушэнне пагранічнага рэжыму затрыманы грамадзянін Расіі.

Пры сабе ў замежніка былі прадукты харчавання, зменная адзежа, карта мясцовасці, дазіметр, фотаапарат, ліхтарык, рыдлёўка і металашукальнік.

Першапачаткова затрыманы сцвярджаў, што ён турыст, аднак у ходзе разбіральніцтва высветлілася яго сапраўдная мэта - пошук старадаўніх манет.

Мужчына прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 23.30 КаАП Рэспублікі Беларусь і дэпартаваны з забаронай уезду ў Беларусь на 5 гадоў.

  178








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА