Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Парушальнікі дзяржаўнай граніцы затрыманыя ў Гродзенскім раёне

29.04.2018
Парушальнікі дзяржаўнай граніцы затрыманыя ў Гродзенскім раёне
27 красавіка гродзенскія пагранічнікі затрымалі дваіх невядомых за спробу парушэння граніцы з Беларусі ў Польшчу. Парушальнікамі аказаліся грамадзяне Турцыі.

Па выніках разбіральніцтва стала вядома, што за некалькі дзён раней мужчыны былі дэпартаваныя з Украіны. Пагранічнікі сумежнай дзяржавы затрымалі грамадзян Турцыі пры спробе незаконнага перасячэння ўкраінска-польскай граніцы.

Замежнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкулах 23.29 (незаконнае перасячэнне граніцы) і 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. Мужчынам забаронена наведваць Беларусь да 2023 г. Да моманту дэпартацыі парушальнікі знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання Гродзенскай пагранічнай групы.

  160








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА