Пры спробе перапраўкі нелегалаў праз граніцу ў краіны ЕС затрыманыя ўсе ўдзельнікі міжнароднай злачыннай групы

12 красавіка ў выніку правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі органа пагранічнай службы спецыяльнага прызначэння з прымяненнем зброі ў раёне н.п. Ракаў Мінскай вобласці затрымалі тры аўтамабілі. У іх знаходзілася група мужчын, якія ажыццяўлялі супрацьпраўную дзейнасць у сферы незаконнай транзітнай міграцыі.
Адначасова былі затрыманыя і арганізатар (ім апынуўся 33-гадовы грамадзянін Азербайджана), і двое перавозчыкаў - грамадзян Беларусі, і двое правадыроў, выхадцаў з Чачні. Усе яны перавозілі па тэрыторыі Беларусі да граніцы з мэтай далейшага перамяшчэння ў Еўрасаюз на ўчастку адказнасці Гродзенскай пагранічнай групы 11 мігрантаў з В'етнама. У апошніх пры сабе не было дакументаў.
У дачыненні да арганізатара, памагатых і правадыроў узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 371-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (арганізацыя незаконнай міграцыі групай асоб па папярэдняй змове). Пачаты адміністрацыйны працэс і ў дачыненні да нелегальных мігрантаў з В'етнама - за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы і правілаў знаходжання на беларускай тэрыторыі.
14.04.2018
Група нелегалаў з В'етнама затрымана на беларуска-польскай граніцы
13.04.2018
Спынена спроба ўвозу з Польшчы буйной партыі наркотыкаў
11.04.2018
За паўторнае парушэнне граніцы грамадзяніну Украіны пагражае пазбаўленне волі
10.04.2018
Пашпарт - галоўны дакумент любога грамадзяніна
10.04.2018
Падроблены пашпарт вырашыў праблему?