Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Група нелегалаў з В'етнама затрымана на беларуска-польскай граніцы

14.04.2018
Група нелегалаў з В'етнама затрымана на беларуска-польскай граніцы
Уначы 10 красавіка гродзенскія пагранічнікі пры ўзаемадзеянні з польскімі калегамі затрымалі 4-х невядомых (двое мужчын і дзве жанчыны) азіяцкай знешнасці без дакументаў паблізу пункта пропуску «Бераставіца». Правапарушальнікі спрабавалі незаконна перасекчы граніцу з Беларусі ў Польшчу.

Па выніках разбіральніцтва ўстаноўлена, што затрыманыя - грамадзяне В'етнама - падышлі да падрыхтоўкі парушэння граніцы грунтоўна. Замежнікі выкарыстоўвалі хітрасць пры пераходзе кантрольна-следавай паласы: рухаліся спіной наперад, спрабуючы схаваць сапраўдны кірунак руху.

Крыху пазней, у ходзе далейшых мерапрыемстваў па ўстанаўленні асоб, датычных да незаконнай міграцыі затрыманых грамадзян В'етнама, на аўтазапраўцы паблізу пункта пропуску супрацоўнікі органаў пагранічнай службы спынілі падазроны аўтамабіль з маскоўскімі нумарамі пад кіраваннем 30-гадовага грамадзяніна Грузіі.

У гэты ж час у пункце пропуску «Бераставіца» па падазрэнні ў дачыненні да арганізацыі незаконнай міграцыі быў затрыманы грамадзянін Украіны, які спрабаваў выехаць з Беларусі ў якасці пасажыра аднаго з грузавікоў.

Яны дастаўлены ў Гродзенскую пагранічную групу для правядзення праверачных мерапрыемстваў. У дачыненні да грамадзян В'етнама распачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах 23.29 (незаконнае перасячэнне граніцы), 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму), а таксама 23.55 (парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. У дачыненні да грамадзян Грузіі і Украіны распачата крымінальная справа па артыкуле 371-1 КК Рэспублікі Беларусь (арганізацыя незаконнай міграцыі). Ім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

  100






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА