Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Спынена спроба ўвозу з Польшчы буйной партыі наркотыкаў

13.04.2018
Спынена спроба ўвозу з Польшчы буйной партыі наркотыкаў
11 красавіка ў пункце пропуску «Дамачава» брэсцкія пагранічнікі прадухілілі ўвоз у Беларусь буйной партыі рэчыва расліннага паходжання.

28-гадовы жыхар Брэсцкага раёна вяртаўся з замежнай паездкі і выбраў «зялёны» канал, тым самым заявіўшы аб тым, што не мае тавараў, якія падлягаюць дэклараванню. Падчас праходжання пагранічнага кантролю службовы сабака адрэагаваў на яго іншамарку. Пагранічнікамі было прынята рашэнне аб правядзенні спецыяльнага дагляду аўтамабіля сумесна з супрацоўнікамі мытні ў асобным боксе.

У выніку пагранічны нарад сумесна з мытнікамі ў багажным аддзяленні «Volkswagen» выявіў тайнік, у якім знаходзіліся 12 прамавугольных брыкетаў з рэчывам расліннага паходжання агульнай масай 92 кілаграма. Згодна з заключэннем экспертаў, гэта – небяспечны наркатычны сродак - гашыш. Наркотыкі канфіскаваныя супрацоўнікамі органаў пагранічнай службы.

12 красавіка ў дачыненні да грамадзяніна Беларусі, які незаконна перамяшчаў праз мытную граніцу Еўразійскай эканамічнай саюза дадзеную партыю наркотыкаў, распачата крымінальная справа па частцы 2 артыкула 328-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

  96






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА