Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

За паўторнае парушэнне граніцы грамадзяніну Украіны пагражае пазбаўленне волі

11.04.2018
За паўторнае парушэнне граніцы грамадзяніну Украіны пагражае пазбаўленне волі
Увечары 8 красавіка ў раёне н.п. Альманы пінскія пагранічнікі затрымалі грамадзяніна Украіны, які спрабаваў незаконна трапіць у Беларусь.

У ходзе апытання высветлілася, што парушальнік дзейнічаў свядома. Жыхар Ровенскай вобласці распавёў, што парушыў граніцу з мэтай наведвання сваякоў.

Вынікі разбіральнітцва паказалі, што мужчына ўжо прыцягваўся за аналагічнае правапарушэнне ў сакавіку 2018 года, акрамя таго яму забаронены ўезд у Беларусь да сакавіка наступнага года.

Затрыманы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 6 арт. 23.55 (парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. Праводзіцца праверка ў рамках артыкулаў 173-174 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 371 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, здзейсненае замежным грамадзянінам, да заканчэння тэрміну забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь). Грамадзяніну Украіны пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

  246








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА