Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Пашпарт - галоўны дакумент любога грамадзяніна

10.04.2018
Пашпарт - галоўны дакумент любога грамадзяніна
9 красавіка ў пункце пропуску «Невель» пагранічнікі затрымалі парушальніка рэжыму дзяржаўнай граніцы, які паспрабаваў патрапіць ва Украіну прад'явіўшы на пашпартным кантролі від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь.

48-гадовы грамадзянін Расіі пастаянна пражывае ў Беларусі, але пра тое, што беларускую граніцу дазволена перасякаць толькі з дакументамі, якія даюць на гэта права, не ведаў.

Мужчына папярэджаны ў адпаведнасці з артыкулам 23.31 (парушэнне рэжыму граніцы) КоАП Рэспублікі Беларусь і не прапушчаны праз граніцу.

  510








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА