Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Падроблены пашпарт вырашыў праблему?

10.04.2018
Падроблены пашпарт вырашыў праблему?
Органам дазнання Брэсцкай пагранічнай групы ў дачыненні да 38-гадовага грамадзяніна Украіны ўзбуджаная крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 380 КК Рэспублікі Беларусь (падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў).

2 сакавіка ў пункце пропуску «Макраны» пры выездзе з Беларусі мужчына прад'явіў пагранічнікам пашпарт, які не належаў яму. Высветлілася, што збіраючыся на заробкі ў Расію, ён не змог знайсці свой дакумент, а ўзяў чужы, папярэдне прыклеіўшы ўласнае фота. Пакуль ён знаходзіўся ў Расійскай Федэрацыі, сваякі знайшлі яго пашпарт і адправілі па пошце, аднак дадому вяртацца па ім ён пабаяўся. У момант спробы перасячэння беларуска-ўкраінскай граніцы па падробленым пашпарце ён быў затрыманы.

Цяпер грамадзяніну Украіны пагражае арышт да 3 месяцаў або штраф да тысячы базавых велічынь.

  201






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА