Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Беларуску, якая знаходзіцца ў вышуку, затрымалі ў аэрапорце

10.04.2018
Беларуску, якая знаходзіцца ў вышуку, затрымалі ў аэрапорце
Жанчыну, якую знаходзіцца ў вышуку па СНД і Беларусі за здзяйсненне незаконных дзеянняў, накіраваных на працаўладкаванне грамадзян за граніцай, затрымалі 7 красавіка ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».

Грамадзянка Беларусі праходзіла пагранічны кантроль, рухаючыся ў Беларусь авіярэйсам «Ларнака - Мінск». У ходзе праверкі і было ўстаноўлена, што жанчыну шукаюць праваахоўнікі па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па ч.3 арт.187 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Затрыманая была перададзена супрацоўнікам Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола ў Рэспубліцы Беларусь.

  97






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА