Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Парушальнік граніцы затрыманы ў Гродзенскім раёне

10.04.2018
Парушальнік граніцы затрыманы ў Гродзенскім раёне
Увечары 6 красавіка паблізу н.п. Бакуны гродзенскія пагранічнікі затрымалі грамадзяніна Расіі, які незаконна спрабаваў трапіць у Польшчу.

У ходзе апытання 28-гадовага жыхара Санкт-Пецярбурга пагранічнікам стала вядома, што мужчына старанна рыхтаваўся да парушэння беларускай граніцы. Затрыманы паведаміў, што рухаўся па раней вызначаным маршруце «Санкт-Пецярбург - Віцебск - Гродна - Беласток» на аўтобусе і цягніком. З яго слоў, ён меў намер пабываць у Польшчы як турыст.

Пагранічнікі сустракаюць мноства такіх «турыстаў» і сапраўдныя намеры ім добра вядомыя - пошук лепшых умоў жыцця ў краінах Еўрасаюза.

У дачыненні да правапарушальніка распачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах 23.29 (незаконнае перасячэнне граніцы) і 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, замежніку забаронена ўязджаць у Беларусь да 2023.


  200






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА