Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У Нацыянальным аэрапорце затрыманы грамадзянін Турцыі з падробленым пашпартам

10.04.2018
У Нацыянальным аэрапорце затрыманы грамадзянін Турцыі з падробленым пашпартам
7 красавіка ў пункце пропуску «Нацыянальны аэрапорт «Мінск» сярод пасажыраў рэйса паведамленнем «Стамбул - Мінск» афармленне праходзіў грамадзянін Турцыі. Мужчына падчас кантролю прад'явіў пашпарт з прыкметамі поўнай падробкі. У дакуменце была імітавана паліграфічная, фізіка-хімічная, тэхналагічная абароны. Таксама ў ім мелася падробленая віза Вялікабрытаніі.

Пазней у ходзе надгляду пад верхняй вопраткай замежніка быў знойдзены сапраўдны нацыянальны пашпарт грамадзяніна Турцыі. 33-гадовы мужчына растлумачыў, што купіў падроблены пашпарт для далейшага руху ў Вялікабрытанію.

Замежнік аформлены парушальнікам дзяржаўнай граніцы. Яму прыйдзецца выплаціць штраф у памеры 30 базавых велічынь - 735 рублёў. Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па прыкметах складу злачынства па ч.1 арт. 380 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў).

  173






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА