Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Гродзенскія пагранічнікі спынілі спробу несанкцыянаванага выезду з пункта пропуску

09.04.2018
Гродзенскія пагранічнікі спынілі спробу несанкцыянаванага выезду з пункта пропуску
Раніцай 8 красавіка 38-гадовы жыхар Віцебска на грузавым аўтамабілі паспрабаваў незаконна выехаць з пункта пропуску «Бераставіца», але быў затрыманы пагранічнікамі.

Напярэдадні, 7 красавіка мужчына перасякаў граніцу з Польшчы на ўезд у Беларусь. Пасля пагранічнага кантролю, кіроўца грузавіка праходзіў іншыя віды кантролю, абавязковыя пры перасячэнні беларускай граніцы з грузам. Не завяршыўшы праходжанне праверак, грузаперавозчык, спрабуючы незаконна выехаць з пункта пропуску, пашкодзіў вялікагрузны аўтамабіль, паўпрычэп і адзін з шлагбаўмаў.

У выніку правапарушальнік, у якога да ўсяго іншага меліся прыкметы алкагольнага ап'янення, быў затрыманы пагранічнікамі.

На дадзены момант грамадзянін Беларусі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.32 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне рэжыму ў пункце пропуску) і перададзены супрацоўнікам ДАІ Бераставіцкага РАУС для далейшага разбіральніцтва.

  174






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА