Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

На Піншчыне папярэджана спроба незаконнага перамяшчэння праз граніцу буйной партыі мясной прадукцыі

19.03.2018
На Піншчыне папярэджана спроба незаконнага перамяшчэння праз граніцу буйной партыі мясной прадукцыі
У ходзе правядзення сумесных з Брэсцкай мытняй аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў раніцай 17 сакавіка супрацоўнікі Пінскага пагранатрада спынілі незаконнае перамяшчэнне праз граніцу таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў. У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў на рацэ Гарынь у 400 метрах ад н.п. Рэчыца Столінскага раёна быў затрыманы аўтамабіль «Volkswagen Santana» пад кіраўніцтвам 47-гадовага мясцовага жыхара. У прычэпе знаходзілася 37 мяшкоў з мясам і 4 тушы цяляціны, незаконна перамешчаныя з Украіны ў Беларусь.

У далейшым трывожная група выявіла яшчэ двух невядомых, якія праігнаравалі патрабаванні аб прыпынку і паспрабавалі схавацца на іншым аўтамабілі «Volkswagen Jetta». Пазней іншамарку знайшлі ў н.п. Рэчыца. Пагранічнікі ўстанавілі, што на ёй ехалі двое жыхароў Столінскага раёна, магчыма, датычныя да незаконнага перамяшчэння мясной прадукцыі.

Пры аглядзе мясцовасці ў раёне затрымання транспартнага сродку з мясам і праверкі берагавой лініі на рацэ быў знойдзены плыт, на якім знаходзіліся 35 туш цяляціны, мяшок з кавалкамі мяса.

У дачыненні да правапарушальнікаў распачаты адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэнне граніцы і непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў.

Агульная вага 38 мяшкоў мяса і 39 туш цяляціны, а таксама іх сума ацэнкі ўсталёўваюцца. Таварна-матэрыяльныя каштоўнасці ва ўстаноўленым парадку канфіскаваныя супрацоўнікамі Брэсцкай мытні,якія праводзяць далейшае разбіральніцтва па арт. 14.1 КаАП Рэспублікі Беларусь «Перамяшчэнне тавараў праз мытную граніцу Еўразійскага эканамічнага саюза па-за вызначаных заканадаўствам месцаў або ў неўстаноўлены час».


  265








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА