Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Супрацоўнікі аператыўнага падраздзялення пагранічнай службы ў Гродзенскім раёне затрымалі групу нелегальных мігрантаў

16.03.2018
Супрацоўнікі аператыўнага падраздзялення пагранічнай службы ў Гродзенскім раёне затрымалі групу нелегальных мігрантаў
З надыходам вясны і знікненнем снежнага покрыва пачашчаецца колькасць спроб выкарыстання беларускай тэрыторыі для незаконнага транзіту і далейшага руху ў краіны Еўрасаюза нелегальных мігрантаў. Іх «арсенал» сведчыць аб сур'ёзнай падрыхтоўцы для рэалізацыі далейшых планаў па «штурму» беларускай граніцы.

Так, 14 сакавіка ў ходзе правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі аператыўнага падраздзялення органаў пагранічнай службы затрымалі групу асоб непасрэдна ў момант пераадолення сігналізацыйнага комплекса на польскім напрамку. Невядомыя такім чынам спрабавалі трапіць на сумежную тэрыторыю. У Беларусь яны прыбылі з расійскай сталіцы, рухаючыся на аўтамабілі па трасе М-1, і адразу накіраваліся да лініі граніцы. Для паспяховага перасячэння дзяржаўнай граніцы нелегалы выкарыстоўвалі сродкі для пераадолення сігналізацыйных комплексаў, а таксама цеплавізары.

Усе парушальнікі затрыманыя і змешчаныя ў ІЧУ Гродзенскай пагранічнай групы. Яны будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне дзяржаўнай граніцы, пагранічнага рэжыму і правілаў знаходжання на беларускай тэрыторыі (арт. 23.29, 23.30 і 23.55 КаАП Рэспублікі Беларусь).

У цяперашні час праводзяцца далейшыя вышуковыя мерапрыемствы па ўсталяванні і затрыманні асоб, якія маюць дачыненне да арганізацыі незаконнай міграцыі.

  272








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА