Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Выкарыстанне квадракоптара ў пагранічнай зоне без дазволу - адміністрацыйнае правапарушэнне

15.03.2018
 Выкарыстанне квадракоптара ў пагранічнай зоне без дазволу - адміністрацыйнае правапарушэнне
Увечары 14 сакавіка ў пагранічнай зоне паблізу н.п. Страдзеч Брэсцкага раёна мясцовыя жыхары паведамілі пагранічнікам пра невядомага, які запускаў квадракоптар.

У ходзе разбіральніцтва высветлілася, што ўладальнік лятальнага апарата ўраджэнец Масквы. 36-гадовы грамадзянін Расіі накіроўваўся ў Грузію транзітам праз Беларусь. Знаходзячыся ў пагранічнай зоне, мужчына вырашыў зрабіць некалькі фатаграфій беларускага пейзажу з дапамогай квадракоптара.

За парушэнне пагранічнага рэжыму, а менавіта за незаконнае выкарыстанне беспілотнага лятальнага апарата ў межах пагранічнай зоны без апавяшчэння органаў пагранічнай службы замежнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1 арт. 23.30 КаАП Рэспублікі Беларусь.

  437








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА