Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзянін Украіны для таго, каб патрапіць да былой жонкі, парушыў граніцу

12.03.2018
Грамадзянін Украіны для таго, каб патрапіць да былой жонкі, парушыў граніцу
Увечары 7 сакавіка пінскія пагранічнікі на кірунку н.п. Альманы (Беларусь) - н.п. Пераброддзе (Украіна) у непасрэднай блізкасці ад граніцы выявілі дарожку слядоў аднаго чалавека.

Неўзабаве ў 500-х метрах ад дзяржаўнай граніцы быў затрыманы грамадзянін Украіны. Мужчына 1973 г. н. растлумачыў, што парушыць пагранічнае заканадаўства - перайсці граніцу па-за пункта пропуску - адважыўся з-за адсутнасці пашпарта, які даўно згублены. Прычынай дадзенага ўчынку аказалася жаданне павіншаваць з вясновым святам былую жонку і дзяцей, якія пражываюць у прыгранічным Столінскім раёне. Падчас разбіральніцтва было ўстаноўлена, што ў мінулым годзе мужчына ўжо прыцягваўся па ч. 1 і 2 арт. 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь.

У дачыненні да ўкраінца распачаты адміністрацыйны працэс па арт.23.29 і арт.23.55 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы і парушэнне правілаў знаходжання). Мужчына затрыманы да высвятлення асобы.

  204






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА