Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Сустрэча Старшыні Дзяржпагранкамітэта Анатоля Лапо з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігарам Кізіма

06.03.2018
Сустрэча Старшыні Дзяржпагранкамітэта Анатоля Лапо з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігарам Кізіма
6 сакавіка ў Мінску прайшла сустрэча Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Анатоля Лапо з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігарам Кізіма.

Падчас яе разгледжаны пералік актуальных для абодвух бакоў пытанняў, якія тычацца забеспячэння рытмічнага функцыянавання пунктаў пропуску, у тым ліку ў перыяд турыстычнага сезону, дэмаркацыі беларуска-ўкраінскага ўчастка граніцы, магчымасцяў сумеснай распрацоўкі і рэалізацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Адзначана, што дасягнуты высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж пагранічнымі ведамствамі Рэспублікі Беларусь і Украіны дазваляе аператыўна вырашаць пытанні ў інтарэсах арганізацыі пагранічнай бяспекі на сумесным участку граніцы і падтрымання добрасуседскіх адносін.

Таксама на сустрэчы быў прадстаўлены 1-ы сакратар Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Анатоль Махнюк, які ў тым ліку прадстаўляе інтарэсы Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны.

  85






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА