Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У Пінскім раёне затрыманы выхадзец з Чачэнскай Рэспублікі

06.03.2018
У Пінскім раёне затрыманы выхадзец з Чачэнскай Рэспублікі
Уначы 5 сакавіка пінскія пагранічнікі паблізу дзяржаўнай граніцы знайшлі сляды невядомага. У выніку правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў з прымяненнем службовага сабакі парушальнік - 36-гадовы ўраджэнец Чачні - быў затрыманы.

Грамадзянін Расійскай Федэрацыі растлумачыў, што ехаў з Украіны і планаваў вярнуцца ў Расію праз тэрыторыю Беларусі. Ён ведаў, што ва ўкраінскім пункце пропуску яго чакае штраф за парушэнне правілаў знаходжання і наўмысна перайшоў граніцу па-за пункта пропуску, парушыўшы заканадаўства.

Па гэтым факце праводзіцца далейшае разбіральніцтва. Затрыманаму пагражае адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 23.29 (незаконнае перасячэнне граніцы) КаАП Рэспублікі Беларусь, а таксама дэпартацыя з Беларусі з тэрмінам забароны яе наведвання да 5 гадоў.

  172








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА