Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У Гродзенскім раёне затрыманы ўзброены мужчына

06.03.2018
У Гродзенскім раёне затрыманы ўзброены мужчына
4 сакавіка па інфармацыі мясцовых жыхароў у Гродзенскім раёне пагранічнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі. У 63-гадовага мужчыны была знойдзена зброя саматужнай вытворчасці. Да месца затрымання прыбылі супрацоўнікі Гродзенскага РАУС, міжрайаддзела Следчага камітэта, прадстаўнікі Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Падчас вобыску на дачы ў затрыманага ў н.п. Гарачы Лес праваахоўнікі выявілі 409 патронаў рознага калібру, незарэгістраваную гладкаствольную паляўнічую стрэльбу і прадмет, падобны на пісталет саматужнай вытворчасці. Па месцы пражывання мужчыны ў Гродне выяўлена яшчэ адна незарэгістраваная паляўнічая стрэльба неўсталяванай маркі, а таксама порах.

Усе прадметы канфіскаваныя супрацоўнікамі Гродзенскага РАУС, вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па ч.2 арт. 295 КК Рэспублікі Беларусь (незаконны выраб, набыццё, захоўванне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў).

  157








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА