Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Спынена спроба несанкцыянаванага выезду з пункта пропуску «Прывалка»

07.03.2018
Спынена спроба несанкцыянаванага выезду з пункта пропуску «Прывалка»
У ноч з 6 на 7 сакавіка ў пункце пропуску «Прывалка» з мэтай перасячэння граніцы на выезд у Літоўскую Рэспубліку праходзіў афармленне аўтамабіль Audi, якім кіраваў грамадзянін Беларусі 1991 г.н.

Падчас правядзення кантрольных працэдур мужчына распачаў спробу несанкцыянаванага выезду з пункта пропуску ў напрамку беларускай тэрыторыі, аднак быў затрыманы пагранічным нарадам сумесна з супрацоўнікамі мытні. У выніку своечасовага прымянення сродкаў прымусовага спынення транспартны сродак атрымала значныя механічныя пашкоджанні. Кіроўца і асобы, якія знаходзіліся ў пункце пропуску, не пацярпелі.

Для правядзення разбіральніцтва на месца здарэння аператыўна былі выкліканы супрацоўнікі ДАІ. Спецыяльны дагляд транспартнага сродку праведзены групай кінолагаў.

Затрыманы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу па арт. 23.32 КаАП РБ (Парушэнне рэжыму ў пунктах пропуску праз дзяржграніцу).

  298








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА