Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Актуальныя пытанні ўзаемадзеяння пагранічных службаў абмеркаваны ў Кіеве на сустрэчы намеснікаў Галоўных пагранічных упаўнаважаных Беларусі і Украіны

03.03.2018
Актуальныя пытанні ўзаемадзеяння пагранічных службаў абмеркаваны ў Кіеве на сустрэчы намеснікаў Галоўных пагранічных упаўнаважаных Беларусі і Украіны
* фота Дзяржпагранслужбы Украіны

Намеснікі кіраўнікоў пагранічных ведамстваў Беларусі і Украіны генерал-маёр Ігар Буткевіч і генерал-лейтэнант Васіль Сервацюк у час рабочай сустрэчы, што прайшла 1 сакавіка 2018 г. у Кіеве, абмеркавалі асноўныя напрамкі ўдасканалення аховы дзяржаўнай граніцы і пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне пагранічнай бяспекі.

Бакамі разгледжаны вынікі аховы сумеснага ўчастка беларуска-ўкраінскай граніцы ў 2017 годзе. Па агульным меркаванні асаблівая ўвага ў бягучым годзе варта надаць пытанням процідзеяння стварэння каналаў незаконнай міграцыі, перамяшчэння наркатычных сродкаў і прэкурсораў, зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, а таксама спынення спроб перамяшчэння праз дзяржграніцу тавараў падакцызнай групы.

Адзначана выніковасць функцыянавання сумеснага кантактнага пункта «Пінск - Жытомір» на беларуска-ўкраінскім участку граніцы і адзначана неабходнасць больш актыўнага выкарыстання яго магчымасцяў у ахове дзяржаўнай граніцы.

Бакі пазітыўна ацанілі перспектывы рэалізацыі запланаваных на 2018 год мерапрыемстваў па дэмаркацыі беларуска-ўкраінскага ўчастка дзяржаўнай граніцы.

У ходзе рабочай сустрэчы адбылося абмеркаванне і ўзгадненне праекта Плана правядзення Сумеснай спецыяльнай пагранічнай аперацыі «Рубеж 2018», зацвярджэнне якога плануецца ў ходзе рабочай сустрэчы Галоўных пагранічных упаўнаважаных Рэспублікі Беларусь і Украіны.

На думку намеснікаў Галоўных пагранічных упаўнаважаных, неабходна прадоўжыць практыку правядзення ўзгодненых мерапрыемстваў па спыненні супрацьпраўнай дзейнасці на сумесным участку граніцы. Гэта дазволіць забяспечыць аператыўнае і адэкватнае рэагаванне на сучасныя рызыкі і пагрозы пагранічнай бяспекі на беларуска-ўкраінскім участку дзяржаўнай граніцы. 

Па выніках абмеркавання генерал-маёр Ігар Буткевіч і генерал-лейтэнант Васіль Сервацюк падпісалі пратакол рабочай сустрэчы.


  171






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА