Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Лепшых спецыялістаў органаў пагранічнай службы за 2017 год узнагародзілі ў Мінску

03.03.2018
Лепшых спецыялістаў органаў пагранічнай службы за 2017 год узнагародзілі ў Мінску
У сталіцы Беларусі 3 сакавіка названыя пераможцы штогадовай намінацыі «Лепшы спецыяліст органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь» па выніках 2017 года. Сярод крытэраў для іх вызначэння - дасягненні вайскоўцаў у аператыўна-службовай дзейнасці, ініцыятыва, укараненне ў практыку перадавога вопыту.

Лепшым сярод начальнікаў тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы прызнаны палкоўнік Сяргей Жылінскі, які ў мінулым годзе кіраваў Смаргонскай пагранічнай групай.

Заслужанае званне лепшага начальніка пагранічнай заставы ў маёра Рамана Саўчука, які камандуе заставай «Брэст». Падпалкоўніку Генадзю Прахацуку, які прадстаўляе аддзяленне пагранічнага кантролю «Брэст-пасажырская станцыя», другі год няма роўных у намінацыі лепшага начальніка падраздзялення пагранкантролю.

Яго падначалены - прапаршчык Уладзімір Бусько стаў лепшым у намінацыі «Лепшы кантралёр».

Таксама другі год запар лепшым кінолагам органаў пагранслужбы прызнаны старшы прапаршчык Пётр Аніскевіч - начальнік службы сабак пагранзаставы «Польныя Багатыры» Гродзенскай пагранічнай групы.

Шчырую падзяку за службу пераможцам намінацый выказаў Старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Анатоль Лапо. «Стаць лепшым спецыялістам досыць складана, але пацвярджаць сваё майстэрства з году ў год нашмат больш складана. Абсалютная большасць пагранічнікаў праявілі прафесійную сталасць і канкрэтнымі справамі даказалі сваю адказнасць за забеспячэнне пагранічнай бяспекі нашай дзяржавы », - адзначыў кіраўнік ведамства.

  306








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА