Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Няма пашпарта - ёсць праблемы

03.03.2018
Няма пашпарта - ёсць праблемы
2 сакавіка ў пункце пропуску «Макраны» пры афармленні на выезд з Беларусі ва Украіну іншамаркі «Volkswagen» брэсцкія пагранічнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі.

Падчас пагранічнага кантролю мужчына прад'явіў чужы пашпарт. Як высветлілася, гэты дакумент належыць яго роднаму брату, а свой уласны пашпарт ён даўно страціў.

Да высвятлення асобы мужчына змешчаны ў ІЧУ. Зараз за наўмысную спробу незаконна трапіць на тэрыторыю Украіны парушальніку пагражае пакаранне па арт. 23.29 КаАП Рэспублікі Беларусь (замах на незаконнае перасячэнне граніцы), санкцыі якой прадугледжваюць штраф да 100 базавых велічынь.

  321








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА