Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Спроба ўвозу ў Беларусь боепрыпасаў спынена ў пункце пропуску «Урбаны»

03.03.2018
Спроба ўвозу ў Беларусь боепрыпасаў спынена ў пункце пропуску «Урбаны»
1 сакавіка ў пункце пропуску «Урбаны» полацкія пагранічнікі пры афармленні на ўезд у Беларусь аўтамабіля «Toyota» паміж сядзеннямі транспартнага сродку выявілі два патроны для наразной стрэльбы калібрам 6,5 мм.

У дачыненні да грамадзян Латвіі - 28-гадовага кіроўцы і яго 40-гадовага пасажыра - распачатая праверка па прыкметах складу злачынстваў, адказнасць за якія прадугледжана артыкуламі 295 (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і 333-1 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную граніцу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржграніцу Беларусі агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад) КК Рэспублікі Беларусь.

Па факце затрымання боепрыпасаў пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі праваахоўных органаў праводзяць далейшае разбіральніцтва.

  312








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА