Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзянін Расіі ў пункце пропуску «Бераставіца» спрабаваў прарвацца з Беларусі ў Польшчу

17.02.2018
Грамадзянін Расіі ў пункце пропуску «Бераставіца» спрабаваў прарвацца з Беларусі ў Польшчу
Увечары 16 лютага ў пункце пропуску "Бераставіца" была папярэджаная спроба прарыву транспартнага сродку на выезд з Рэспублікі Беларусь.

У 21 гадзіну 13 хвілін пагранічны нарад звярнуў увагу на легкавы аўтамабіль, які рухаўся ў напрамку пункта пропуску са значным перавышэннем хуткасці руху - каля 120 км/г. Пагранічнікі аператыўна прынялі меры па недапушчэнні несанкцыянаванага ўезду транспартнага сродку на тэрыторыю пункта пропуску і прывялі ў дзеянне сродак прымусовага спынення. Кіроўца, ігнаруючы забараняльны сігнал светлафора і патрабаванне пагранічнага нарада аб прыпынку, працягнуў рух, здзейсніўшы наезд на сродак прымусовага спынення і збіў закрыты шлагбаўм. У выніку аўтамабіль атрымаў моцныя механічныя пашкоджанні, а кіроўца - траўмы ў выглядзе удараў і ранак.

Варта адзначыць, што ў момант здарэння ў пункце пропуску працэдуры пагранічнага кантролю праходзіў пасажырскі аўтобус. Дзерзкія і нахабныя дзеянні парушальніка, калі б яму ўдалося на велізарнай хуткасці ўехаць у зону афармлення, маглі прывесці да непапраўных трагічных наступстваў з вялікай колькасцю ахвяр.

У ходзе разбіральніцтва ўстаноўлена, што правапарушальнік з'яўляецца грамадзянінам Расійскай Федэрацыі 1974 года нараджэння. Ён рухаўся на аўтамабілі маркі «Fiat». Пасля затрымання віноўніку здарэння была выклікана брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. Па факце здарэння праінфармаваныя супрацоўнікі ДАІ Бераставіцкага РАУС. Медыкі, якія прыбылі, аказалі грамадзяніну медыцынскую дапамогу, ад шпіталізацыі ён адмовіўся. Для агляду на прадмет алкагольнага і наркатычнага ап'янення затрыманы дастаўляўся ў Бераставіцкую раённую бальніцу. Яго вынікі стануць вядомыя пазней.

У цяперашні час у пункце пропуску працуе аператыўная група. Грамадзянін Расіі ўтрымліваецца ў ІЧУ Гродзенскай пагранічнай групы. Па факце замаху на наўмыснае незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай граніцы з выкарыстаннем механічнага транспартнага сродку ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. 371: Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.

  295








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА