Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

15 лютага - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15.02.2018
15 лютага - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
Сёння ў Беларусі ўспамінаюць воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія прайшлі Афганістан. 29 гадоў таму апошні савецкі салдат перайшоў мост пагранічнай ракі Амудар'я пад Цярмезам - завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана.

У Афганістане праходзілі службу каля 30 тысяч ураджэнцаў Беларусі. Аднак мала каму вядома, што пасля афіцыйнай даты вываду войскаў на тэрыторыі Афганістана яшчэ заставаліся несці службу пагранічнікі. За час баявых дзеянняў яны страцілі ў Афганістане 524 чалавек асабовага складу, у тым ліку - 34 пагранічніка-беларуса і ўраджэнцаў Беларусі.

15 лютага ў помніка «Сынам Айчыны, якія загінулі за яе межамі» сабралося мноства людзей. Большасць з іх - ветэраны вайны ў Афганістане, члены сем'яў загінуўшых, сваякі воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Традыцыйна ў памятных мерапрыемствах на востраве «Мужнасці і Смутку» прыняло ўдзел кіраўніцтва пагранічнага ведамства. У сваім выступленні перад ветэранамі і курсантамі ў Інстытуце пагранічнай службы Старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Анатоль Лапо адзначыў, што «сёння, аддаючы даніну павагі і памяці ўсім удзельнікам той вайны, сем'ям і блізкім загінулых, мы яшчэ раз узгадваем пра гераічнае мінулае нашага народа, аб настойлівай неабходнасці і ў далейшым прыкладаць усе сілы для фарміравання ў падрастаючага пакалення высокіх маральных якасцей грамадзяніна і патрыёта сваёй Айчыны».

Памятныя мерапрыемствы сёння прайшлі таксама ва ўсіх падраздзяленнях органаў пагранічнай службы.





  209






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА