Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У Гомельскай вобласці затрыманы парушальнік пагранічнага заканадаўства

12.02.2018
У Гомельскай вобласці затрыманы парушальнік пагранічнага заканадаўства
Увечары 10 лютага мазырскія пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі мужчыну ў пагранічнай зоне.

Аб падазроным чалавеку паведаміў мясцовы жыхар.

У ходзе разбіральніцтва высветлілася, што затрыманы не меў пры сабе ніякіх дакументаў. Таксама ён заявіў, што з'яўляецца грамадзянінам Украіны.

У дачыненні да замежніка распачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах 23.30 і 23.55 (Парушэнне пагранічнага рэжыму і правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. На дадзены момант асоба правапарушальніка высвятляецца.

  92






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА