Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзяне Беларусі і Нідэрландаў спрабавалі правезці праз граніцу таблеткі, якія змяшчаюць псеўдаэфедрын і трамадол

12.02.2018
Грамадзяне Беларусі і Нідэрландаў спрабавалі правезці праз граніцу таблеткі, якія змяшчаюць псеўдаэфедрын і трамадол
9 лютага ў аўтамабільным пункце пропуску «Беняконі» лідскія пагранічнікі з выкарыстаннем службовага сабакі ў падлакотніку аўтамабіля «Аўдзі», якім кіраваў грамадзянін Беларусі, знайшлі 19 таблетак. У іх складзе маецца псіхатропнае рэчыва псеўдаэфедрын. Мужчына праходзіў афармленне на ўезд у Беларусь.

12 лютага ў аўтадарожным пункце пропуску «Брэст» у ходзе надгляду легкавога аўтамабіля «Volkswagen» 57-гадовага грамадзяніна Нідэрландаў, які накіроўваўся ў Беларусь, пагранічны нарад знайшоў 16 таблетак, якія ўтрымліваюць моцнадзейнае псіхатропнае рэчыва - трамадол.

Лекавыя прэпараты канфіскаваныя супрацоўнікамі мытні. Праводзіцца разбіральніцтва.

  166






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА