Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Мужчына з падробленым пашпартам спрабаваў перасячы беларуска-ўкраінскую граніцу

12.02.2018
Мужчына з падробленым пашпартам спрабаваў перасячы беларуска-ўкраінскую граніцу
9 лютага ў пункце пропуску «Весялоўка» гомельскія пагранічнікі сярод патоку грамадзян, якія едуць на выезд з Беларусі, выявілі мужчыну, які прад'явіў пашпарт на імя грамадзяніна Украіны з прыкметамі частковай падробкі. У дакуменце ў жыхара Херсонскай вобласці была ажыццёўлена замена блока старонак.

Затрыманы растлумачыў, што ён рухаўся з Расіі. Там жа ён і набыў дадзены пашпарт, уласны ж дакумент згубіў.

Распачаты адміністрацыйны працэс за замах на парушэнне дзяржграніцы і правілаў знаходжання на беларускай тэрыторыі. Улічваючы, што ў дзеяннях мужчыны ўгледжваюцца прыкметы злачынства, прадугледжанага арт. 380 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў), вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.

  199






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА