Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У Пінскім раёне для затрымання кантрабандыстаў на квадрацыкле пагранічнікі прымянілі зброю

09.02.2018
У Пінскім раёне для затрымання кантрабандыстаў на квадрацыкле пагранічнікі прымянілі зброю
У начныя гадзіны 8 лютага па аператыўнай інфармацыі ў 5-і км ад беларуска-ўкраінскай граніцы пінскія пагранічнікі выявілі квадрацыкл з прычэпам саматужнай вытворчасці. Кіроўца, згледзеўшы нарад, павялічыў хуткасць і распачаў спробу схавацца. Для спынення транспартнага сродку і затрымання дваіх парушальнікаў ажыццявіў папераджальныя стрэлы.

У выніку квадрацыкл маркі «BRP», гружаны цяляцінай, быў затрыманы. Праверка паказала, што меў месца факт парушэння дзяржаўнай граніцы. Пяць скруткаў з мясам агульнай масай каля 200 кг былі перамешчаныя на беларускую тэрыторыю з Украіны незаконна.

У дачыненні да жыхароў Пінскага раёна распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне дзяржаўнай граніцы і пагранічнага рэжыму, па выніках якога будзе прынята адпаведнае рашэнне.

  231








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА