Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У пункце пропуску «Брэст» у расіяніна знойдзены гашыш

09.02.2018
У пункце пропуску «Брэст» у расіяніна знойдзены гашыш
8 лютага ў аўтадарожным пункце пропуску «Брэст» афармленне на ўезд у Беларусь праходзіў грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Службовы сабака даў спрацоўку на 29-гадовага жыхара французскага Рэймса.

У ходзе надгляду з прыцягненнем супрацоўнікаў мытні ў кішэні курткі расіяніна знойдзены пакет памерам 1*1 см, у якім знаходзілася рэчыва цёмна-зялёнага колеру, як мяркуецца, гашыш.

Рэчыва канфіскавана для правядзення экспертызы. Грамадзянін перададзены супрацоўнікам мытні для правядзення разбіральніцтва.

  76






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА