Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзянін Балівіі затрыманы за адсутнасць візы

09.02.2018
Грамадзянін Балівіі затрыманы за адсутнасць візы
Раніцай 7 лютага ў цягніку паведамленнем «Масква-Парыж» брэсцкія пагранічнікі выявілі парушальніка правілаў знаходжання ў Беларусі. У 44-гадовага грамадзяніна Балівіі ў пашпарце не аказалася беларускай візы.

Падарожнік з Паўднёвай Амерыкі накіроўваўся ў сталіцу Францыі. Часцяком легенды такіх «турыстаў» падобныя, а іх сапраўдная мэта - гэта пошук лепшых умоў жыцця ў краінах ЕС, але ніяк не экскурсіі па Еўропе.

Мужчына прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 23.55 (парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. На дадзены момант праводзіцца разбіральніцтва. Затрыманаму пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь на 5 гадоў.

  297








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА