Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Буйную партыю насвая выявілі беларускія пагранічнікі ў Мазыры

08.02.2018
Буйную партыю насвая выявілі беларускія пагранічнікі ў Мазыры
8 лютага супрацоўнікі аператыўнага падраздзялення органаў пагранічнай службы спынілі распаўсюджванне буйной партыі некурыльнага тытуню. У выніку правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у Мазыры быў затрыманы 27-гадовы грамадзянін Беларусі.

Падчас агляду яго металічнага кантэйнера, размешчанага паблізу ракі Прыпяць, праваахоўнікі выявіла 290 кг насвая. Дадзеная партыя некурыльнага тытуню была старанна расфасаваная ў 29 мяшкоў.
Устаноўлена, што рэчыва набывалася ў Расійскай Федэрацыі і незаконна ўвозілася на беларускую тэрыторыю.

Літаральна тры месяцы таму - у канцы 2017 года - малады чалавек ужо затрымліваўся пагранічнікамі ў Добрушскім раёне, у 12-і км ад беларуска-расійскай граніцы. Тады ён спрабаваў правезці ў рэйсавым аўтобусе «Масква - Мазыр» 120 кг некурыльнага тытуню.

Грамадзянін Беларусі перададзены супрацоўнікам Мазырскага РАУС для далейшага разгбіральніцтва.

  222








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА