Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» расіянін спрабаваў па пашпарце грамадзяніна Малдовы схавацца ад вышуку

07.02.2018
У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» расіянін спрабаваў па пашпарце грамадзяніна Малдовы схавацца ад вышуку
6 лютага ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» за замах на парушэнне дзяржаўнай граніцы быў затрыманы мужчына, які прадставіўся грамадзянінам Малдовы. Ён меў намер вылецець на рэйсе паведамленнем «Мінск - Абу-Дабі».
У яго дакуменце пагранічны нарад выявіў прыкметы частковай падробкі: была заменена старонка з усталявальнымі дадзенымі.

У ходзе разбіральніцтва затрыманы растлумачыў, што насамрэч ён - грамадзянін Расіі 1992 г.н. Скарыстацца падробленым дакументам замежнік вырашыў па «важкай» прычыне: мужчына знаходзіцца ў вышуку па СНД расійскімі праваахоўнымі органамі за незаконны абарот наркотыкаў.

У дачыненні да грамадзяніна Расіі пачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 і 23.55 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне дзяржграніцы і правілаў знаходжання). Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.

  177








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА