Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

За паўторнае парушэнне граніцы грамадзяніна Туніса чакае суровае пакаранне

06.02.2018
За паўторнае парушэнне граніцы грамадзяніна Туніса чакае суровае пакаранне
Вечарам 4 лютага на адну з пагранічных застаў, размешчаных у Верхнядзвінскім раёне, паступіў сігнал спрацоўкі датчыкаў сігналізацыйнага комплексу. Трывожная група, якая выехала да месца парушэння, на кантрольна-следавай паласе выяўвіла дарожку слядоў аднаго чалавека ў напрамку Латвіі.

Вынікам сумесных пошукавых мерапрыемстваў з латвійскімі калегамі стала затрыманне парушальніка - грамадзяніна Рэспублікі Туніс.

Грамадзянін Туніса трапляе ў поле зроку пагранічнікаў ужо ў другі раз. У кастрычніку 2017 года яго ўжо затрымлівалі на гэтым напрамку за парушэнне дзяржаўнай граніцы. Тады ён быў дэпартаваны з нашай краіны ў Туніс з забаронай уезду тэрмінам на пяць гадоў.

У дачыненні да мужчыны распачаты адміністрацыйны працэс па ч. 6 арт. 23.55 (парушэнне правілаў знаходжання), ч.2 арт. 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. У сукупнасці на яго можа быць накладзена адміністрацыйнае спагнанне ў памеры да 200 базавых велічынь з дэпартацыяй.

Таксама распачатая праверка ў парадку артыкулаў 172-174 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.2 арт. 371 (парушэнне тэрміну забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь) Крымінальнага кодэкса. Па дадзеным артыкуле грамадзяніну пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Вядзецца далейшае разбіральніцтва. Праводзяцца неабходныя працэсуальныя дзеянні.

  213








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА